Приложение Бетера на Андроид

БХД падала заяўкі на перадвыбарчыя пікеты супраць усіх кандыдатаў

Опубликовано: 29/09/2015 - 15:28

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты падалі заяўкі на правядзенне перадвыбарчых пікетаў з мэтай агітацыі супраць усіх кандыдатаў і давядзення да грамадзян Беларусі таго, што ўдзел у галасаванні пры сённяшніх умовах з’яўляецца немэтазгодным і будзе азначаць прамую падтрымку дзейнага рэжыму. Аб гэтым паведамiлi БДГ у прэсс-службе БХД

Пікеты пададзеныя ў больш чым 15 населеных пунктах, у тым ліку ў Менску, абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах. 

“Згодна з Канстытуцыяй і ўвогуле з прынцыпамі свабодных выбараў, кожны грамадзянін Беларусі, любая грамадская арганізацыя і палітычная сіла, а не толькі прадстаўленыя ўладай кандыдаты, мае права выказваць сваё меркаванне, весці агітацыю. У тым ліку агітаваць супраць усіх. Адмова, забарона і супрацьдзеянне ў правядзенні такіх акцый па Беларусі яшчэ раз падкрэсліць, што свабодных выбараў мы не маем, але маем падрыхтаваны спектакль, апошняя частка якога – загон людзей на выбарчыя ўчасткі. Асабіста я ўдзельнічаць у гэтым галасаванні не буду, упэўнены, што так паступяць многія беларусы”, - заявіў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі. 

Оцените эту статью: 
Средняя: 5 (1 оценка)

Новости по теме

Яндекс.Метрика