Приложение Бетера на Андроид

Партия БНФ послала поздравления Коштунице

Опубликовано: 09/10/2000 - 09:50

Комментируя ситуацию в Югославии газете "Рабочы", Винцук Вечерка, лидер БНФ "Адраджэньне" и партии БНФ, завил: - Югаслауская сiтуацыя увогуле вельмi падобная на нашу, можа толькi Мiлошавiч крыху хiтрэйшы за Лукашэнку. I дэмакратычныя сiлы там пачыналi, як мы, - з маральнага непрыняцця мiлошавiцкай дыктатуры, з мiтынгау у цэнтры Белграда. Потым зразумелi: адных мiтынгау мала. Трэба прыходзiць да людзей, пазбауленных аб`ектыунай iнфармацыi, трэба ехаць у правiнцыю, icцi на заводы, несцi улёткi, праудзiвую незалежную прэсу... I у рэшце рэшт народ, расчараваны пустымi халадзiльнiкамi, няспынным падзеннем узроуню жыцця, зразумеу: выйсце не у тым, каб бясконца супрацьстаяць, а у тым, каб вучыцца у Захада лепшаму. Не падрымлiваць чалавека, якi вядзе сваю краiну у супрацьлеглы бок ад цывiлiзаванага свету, а выкiнуць гэтага чалавека на звалку гiсторыi i пайсцi у той цывiлiзаваны свет! Зараз у Сербii вельмi смешны працэсс: кiруючая наменклатура, генералiтэт ciлавых структур, як пацукi з карабля, цiкаюць ад Мiлошавiча. Цiкаюць чыноунiкi Цэнтральная выбарчай камiсii, якiя яшчэ тыдзень таму хлусiлi пра ягоную трыумфальную перамогу... Гэта канец дыктатара, канец дыктатуры у адной з самых праблемных краiн Еуропы. А значыць зараз апошняй праблемнай краiнай у Еуропы будзе Беларусь. I тут Лукашэнку ужо не схавацца ад сусветнай увагi да парушэнняу правоу чалавека. Не толькi правоу на свабоду слова цi правоу на аб`ектыуную iнфармацыю - але у першую чаргу да права людзей жыць заможна, зарабляць сваей працай, мець свабоду працоунай iнiцыятывы, карацей кажучы - права будаваць спакойную, цывiлiзаваную, заможную еурапейскую краiну. Я яму ужо паслау вiншаванне з перамогай. Але зараз маiх сербскiх сяброу цяжка застаць на месцы - яны увесь час у раз`ездах па краiне. Не думаю, што доктар Чанак будзе неяк злараднiчаць з-за таго, што Белград стау першым, а наадварот, шчодра падзелiцца сваiм досведам.

Оцените эту статью: 
Голосов еще нет

Новости по теме

Яндекс.Метрика